БЕЛАРУСКА ДОМ-ХАТА

БЕЛАРУСКА ДОМ-ХАТА

Дом, хата, сядзіба… Гэта грунт існавання, жыцця ўвогулле. Жыллё. З ім звязаны лёс чалавека і ад яго залежыць.

Вусная народная творчасць шмат месца адводзіць хатняй тэматыцы.


Вывучаючы яе, мы знаходзім той магічны сэнс, які народ надаваў свайму жыллю. Шмат народных абрадаў падкрэсліваюць гэта, а загадкі, прымаўкі, прыказкі падцвярждаюць.

БЕЛАРУСКА ДОМ-ХАТА

Вобраз дому, хаты безумоўная адзінка беларускага мастацтва: літаратуры, жывапісу, тэатра. Гэта як твар нашай Радзімы – Беларусі. Творцы ўключаюць у свае працы гэты вобраз, каб быць бліжэй да народу.

Вобраз хаты выступае ў мастакоў як сімвал адзінства з прыродай, як яе частка, на якую нават крытыкі не заўсёды звяртаюць увагу. Гэта уласціва творчасці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, мастака, чые творы зрабіліся набыткам культуры Беларусі і Расіі. У яго пейзажных творах вобраз хаты, млына вельмі арганічны з прыродай роднага краю.

У літаратуры хата – гэта сцэна, дзе разгортваюцца падзеі. У творчасці пісьменнікаў канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў яна мае шматбаковую сімвалічную накіраванасць. Гэта быў цяжкі час у нашай гісторыі, які знайшоў свой адбітак у творчасці пісьменнікаў. Хата – гэта любоў селяніна, які глыбока прывязаны да свайго кута. Гэта як жывое для яго, гэта тое, што складае яго жыццё, што яднае з навакольным асяроддзем. І ў той жа час вобраз дому можа быць як сімвал пратэсту.

На думку прыходзяць параўнанні: Беларусь – хата – Радзіма. А дзе была гэта Беларусь? Яна доўгі час блукала, шукала сваё месца: сваю зямлю, свой дах – неба, свайго гаспадара – беларуса. А той гаспадар разам з ёй не мог знайсці прытулка, не мог зразумець, дзе яго Радзіма – яго дом. Праз складаныя лёсы простых беларускіх сямей мы бачым складаны лёс Беларусі.

У агульным выніку трэба яшчэ раз узгадаць, што вобраз дома ўвасобіў у сабе як міфічны і сакральны, так зямны і рэальны змест.

У архаічнай свядомасці кожнае жытло надавала свету прасторавы сэнс, аддзяляла чалавека ад космаса. У доме як бы суіснавалі чалавек і Сусвет, унутранае і вонкавае, таму станавіліся магчымымі перакадзіроўкі паміж часткамі чалавечага цела, элементамі космасу і дэталямі хаты. “Дом можа быць “разгорнуты” ў Сусвет і “згорнуты” ў чалавека”.

Сам сусвет асэнсоўваўся на пэўным этапе як велізарны дом з належнымі яму атрыбутамі: цэнтрам, які часцей уяўляўся ў выглядзе Сусветнага дрэва, неба-столлю і г. д. Семантычны комплекс дома акумуляваў у сабе такія істотныя ідэалагічныя канстанты, як сацыяльнасць, сакральнасць унутраннай прасторы, паказ грамадскай арганізацыі, сям’і, тэхналагічны код, псіхатэрапеўтычную функцыю ды інш.

Вобраз дому ў беларускай культуры мае не толькі ролю пэўнай архітэктурнай пабудовы, жытла, а разглядаецца значна шырэй.

Цяпер, на пачатку ХХІ стагоддзя многае змянілася ў жыцці беларускага народа. Змянілася і сялянская хата, яе абсталяванне. Адыйшлі ў мінулае многія са згаданых старажытных абрадаў, што адбываліся ў хаце. Сёння хата ўжо не ўспрымаецца паменшанай мадэллю сусвету. Гэта хутчэй тое, што знакаміты архітэктар мінулага стагоддзя Ле Карбюзье назваў “машынай для жытла”. Але не варта абмінаць традыцый мудрасці прашчураў. Не, не да твару нашаму дому быць толькі “машынай” для жылля.

БЕЛАРУСКА ДОМ-ХАТА

Але калі прашчуры мелі сваю філасофію жылля, што адлюстравалася ў розных абрадах, звычаях, павер’ях, то і ў нас мусіць скласціся свая філасофія жылля, якая б увабрала ў сябе ўсё лепшае з мінулага і поруч з тым засведчыла сённяшні светапогляд.

Як глыбока можна пайсці, як шмат новага знайсці для сябе… Зайздроснае становішча выкладчыка дазваляе яму даносіць вучням вобраз хаты-дома ў тым накірунку, які бліжэй яму самому ці больш зразумелы вучням. Ёсць магчымысць спалучыць літаратурныя творы і мастацкія – разам яны ствараюць цэласнасць дадзенага вобраза.

У гэтай працы я закранула творцаў пачатку ХХ стагоддзя – сучаснікаў істотных гістарычных падзей у нашай краіне. І, канешне, вобраз хаты-дома нясе адбітак гэтых падзей і ў іх творах. Гэта яшчэ больш пашырае сімвалічную ролю хаты ў мастацтве.

Нельга рабіць дакладныя межы: як трэба і як рабіць. Ёсць нейкі грунт, якога трэба прытрымлівацца, ёсць стрыжань ведаў, вакол якога будуюцца, нараджаюцца свае думкі і разважанні. Усё залежыць ад тэмы ўрока і мэты, якую ставіць выкладчык.

На мой погляд, спалучэнне літаратуры і жывапісу дае больш глыбокі аналіз вобразу дома ў беларускай культуры, натхняе кожнага на свае асабістыя разважанні. Той жа альбом Бялыніцкага-Бірулі – даволі даступны сродак, у той час, калі не заўсёды ёсць магчымасць дэманстрацыі слайдаў ці фільмаў.

На першы погляд, тэма “Вобраз хаты ў беларускай мастацкай культуры” здаецца аднабаковай. Што новага, цікавага можна дадаць? Але сувязь літаратуры і мастацтва могуць зрабіць разгляд такой тэмы даволі дынамічным, дапамагаюць спасцігнуць не толькі вобраз хаты як асобнай будыніны, а больш шырока зірнуць на гэты вобраз. Бо наш дом не трэба абмяжоўваць чатырма сценамі, а неабходна заўжды ўсведамляць, што сапраўдны вялікі дом – гэта і ўсё тое, што па-за межамі драўляных сцен. Наш дах – блакітнае неба, падлога – зямля, сцены – усе дрэвы вакол. І ўсяму жыццё дае паветра, якое ўдыхае наш Першатворца.

Патрыятычная накіраванасць падкрэлівае выхаваўчы патэнцыял тэмы. Разнабаковасць трактоўкі вобразу дае магчымасць дакладна яго данесці.

Кожная глава працы мела на мэце супрацьставіць ідэю “роднасці” імперскай казарменай ідэалогіі.

Ёсць магчымасць прасачыць за тым, што творцы і мысліцелі Беларусі выкарыстоўваюць адзінуюпершакрыніцу – беларускую традыцыйную культуру. Адбываецца працэс фалькларызацыі культуры, які актыўна распачаў у эпоху Рэнесансу Францыск Скарына, а за тым падхапіў беларускі ідэолаг Аарон Алізароўскі.

Комплекс “роднасці” паказан у розных варыянтах. Была зроблена спроба прасачыць працэс ад матэрыяльнага да духоўнага, які ажыцяўляўся са станаўленнем пачуцця “роднасці”. І жыллё – як узор матэрыяльнай культуры; і інтэр’ер жылля, яго ўнутраны змест – як нешта роднае, утульнае, асабістае. Усё гэта знайшло сваё ўвасабленне ў вуснай народнай творчасці. “Плясаць ад печчы” – рабіць нешта спачатку, звярнуцца да першакрыніцы. Па гэтых радках відаць як нашы продкі шанавалі культ печчы, лічылі, што яна дае жыццё ўсёй хаце.

БЕЛАРУСКА ДОМ-ХАТА

Выяўленчае мастацтва, на прыкладзе твораў мастакоў ХІХ стагоддзя, надало магчымасць убачыць “родны кут” іх вачыма. Складаны час, туга па Радзіме, і, канешне, любоў – усё гэта знайшло сваё месца ў іх творах.

Творчасць Купалы мае вялікае значэнне ў раскрыцці сутнасці тэмы. Таму радкі Якуба Коласа, якія сталі песней, здаецца будут вельмі дакладнымі:

БЕЛАРУСКА ДОМ-ХАТА